Савецкія назвы знікнуць з геаграфічных карт Украіны

кіраваграддВа Украіне на працягу шасці месяцаў мясцовыя ўлады павінны будуць перайменаваць усе гарады і вуліцы з савецкімі назвамі.

Калі ў пэўны тэрмін мясцовыя ўлады гэта зрабіць не паспеюць, перайменаванні ажыццявіць Кабінет міністраў сваёй пастановай, паведамляе LB.ua.

Сярод многіх іншых, новыя назвы атрымаюць Днепрапятроўская вобласць і горад Днепрапятроўск, гарады Арцёмаўск, Дзяржынск, Днепрадзяржынск, Кіраваград, Краснаармейск, Арджанікідзэ, Свярдлоўск, Шчорс, Южнакамунарск.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі