У Беларусі за сакавік праіндэксаваныя грашовыя даходы толькі некаторых катэгорый грамадзян

 minimalka У цэлым за сакавік мінімальная заработная плата (МЗП ) і прывязаныя да яе грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі не індэксуюцца, бо рост коштаў не перавысіў парогавае значэнне.

Для індэксацыі няма падставы, перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Індэкс спажывецкіх цэн за сакавік у параўнанні са студзенем не перавысіў парог у 5%. Студзень узяты за кропку адліку змяненняў індэкса цэн, як месяц апошняга перагляду МЗП. З 1 студзеня месячная мінімальная заработная плата складае 2 млн 100 тыс. 100 рублёў.

МЗП – гэта мінімальны сацыяльны дзяржстандарт ў галіне працы, менш памераў якога наймальнікі не маюць права плаціць работнікам.

Да памера МЗП таксама прывязаныя памеры сацыяльных дапамог i выплат. Паводле інфармацыі Мінпрацы, прывязаныя да МЗП даходы насельніцтва – грашовыя дапамогі, у тым ліку па цяжарнасці і догляду за дзіцем, дапамогі па беспрацоўі, стыпендыі і пенсіі – за сакавік індэксавацца не будуць.

Разам з тым, асобным катэгорыям грамадзян індэксацыя даходаў за сакавік праведзена. Напрыклад, індэксацыя “бюджэтнікам” (атрымліваюць зарплаты і стыпендыі з бюджэту) праведзена ў выглядзе аднаразовага перагляду памераў даходаў. Праіндэксаваныя на 6,6% заработная плата дзяржслужачых і, прыраўнаваных да іх асоб, а таксама грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі