У Мінску і Лідзе пройдуць сімпозіумы з нагоды Года кансэкраванага жыцця

манахі1 мая ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбудзецца агульнанацыянальны сімпозіум з нагоды Года кансэкраванага жыцця. Імшу ў межах сімпозіума ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, уступнае слова перад канферэнцыйнай сесіяй скіруе Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

29 красавіка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пройдзе сімпозіум для кансэкраваных асобаў Гродзенскай дыяцэзіі «Евангелле, прароцтва, надзея». Імшу ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, паведамляе catholic.by.

Між тым 10 красавіка пачалася пілігрымка ў Рым навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Семінарысты, выкладчыкі і некаторыя святары Гродзенскай дыяцэзіі накіраваліся туды з падзякай за 25 гадоў існавання семінарыі.

Маршрут будзе пралягаць па тэрыторыі найбольш вядомых санктуарыяў у Польшчы, Аўстрыі і Італіі, каб дакрануцца да духоўнага багацця гэтых мясцін і атрымаць бласлаўленне Папы Францішка падчас агульнай аўдыенцыі 15 красавіка.

Пілігрымку ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які шмат гадоў быў рэктарам семінарыі ў Гродне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі