За прапаганду ісламізму з Румыніі дэпартавалі французаў

39_big

10 красавіка тэрыторыю Румыніі на некалькі гадоў павінны пакінуць шасцёра французскіх грамадзян і адзін тунісец.

Іх абвінавацілі ў прапагандзе на карысць групоўкі “Ісламская дзяржава” і “Аль-Каіды”.

На падставе звестак, прадстаўленых румынскімі службамі бяспекі, апеляцыйным судом Бухарэста было прынята рашэнне аб іх департацыі, паведамляе euronews.com.

Прадстаўнік спецслужбаў паведаміў, што “дзеянні румынскай разведкі ўпісваюцца ў рамкі больш шырокай кампаніі па папярэджанні тэрарызму на румынскай зямлі”.

У горадзе Сату Марэ абвінавачаныя ў прапагандзе ісламізму стварылі аграпрамысловае прадпрыемства і тут працавалі. Пры гэтым, яны часта наведвалі Францыю. Па рашэнні суда ўезд у Румынію для іх забаронены на тэрміны ад 3 да 7 гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі