У Горлаўку дастаўленыя ежа і лекі ад мінскіх вернікаў

gorГрупа мінчанаў 5 красавіка даставіла ў Горлаўку, Данецк і Ровенькі ежу і лекі, сабраныя праваслаўнымі прыходамі Пакрова Прасвятой Багародзіцы і іконы «Усіх тужлівых Радасць».

Мінчане сабралі больш за 300 тысяч расійскіх рублёў, на якія былі закупленыя прадукты харчавання, адзенне і медыкаменты. Асабліва ўзрадаваліся ў пункце прызначэння дапамогі — Богаяўленскім кафедральным саборы Горлаўкі, які цяпер ператвораны ў лагер для засталых без прытулку — рыбе і кансервам, бо многія жыхары Горлаўкі хацелі выканаць Пост, паведамляе sobor.by.

У Горлаўцы беларусы перадалі частку дапамогі ў мясцовую псіхіятрычную бальніцу, а яшчэ частку — шасці сем’ям, якія, убачыўшы аўтамабіль з прадуктамі і лекамі, самі папрасілі аб дапамозе. Таксама група адвезла падарункі ад мінскіх дзяцей у дзіцячае аддзяленне данецкага абласнога траўматалагічнага цэнтра, дзе ляжаць дзеці з міннавыбуховымі траўмамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі