Упершыню ў Мінску служылі пасхальную літургію па-беларуску (фотарэпартаж)

пасха 36У велікодную нядзелю, 12 красавіка, упершыню ў Мінску ў першы дзень Святой Пасхі служылася праваслаўная Боская Літургія на беларускай мове. Богаслужбу на прыходзе Арханёла Міхаіла ў царкве святой Ксеніі Пецярбургскай (мікрараён Сухарава) служыў іярэй Аляксандр Шрамко.

Перад Літургіяй вернікам раздалі адмысловыя буклеты з Малітвай Гасподняй і Сімвалам веры па-беларуску.

Беларускамоўныя Літургіі ў царкве святой Ксеніі Пецярбургскай праходзяць з 8 сакавіка.

Фотарэпартаж з Літургіі ў царкве і асвячэння велікодных страваў у прыходзе 12 красавіка і каля Свята-Духава  кафедральнага сабора ўвечары 11 красавіка Надзеі Гацак.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі