Грузінскі патрыярх выступіў супраць развіцця гульнявога бізнесу
Патрыярх усяе Грузіі Ілля II у агучаным 12 красавіка Велікодным пасланні перасцярог грузінскія свецкія ўлады і бізнес-грамадскасць ад папулярызацыі і пашырэння гульнявой індустрыі.
“Індустрыя гульняў вельмі небяспечная. Многія нашы суграмадзяне пацярпелі ад гульні, бо многія страцілі жытло, маёмасць і нават пакончылі з сабой” – гаворыцца ў пасланні, паведамляе interfax-religion.ru.
Заклікаючы ўрад звярнуць сур’ёзную ўвагу на гэтую праблему, Ілля II робіць акцэнт на шматлікіх выпадках самагубстваў і забойстваў у Грузіі, прычынай якіх патрыярх называе дэфармацыю каштоўнасцяў пад уздзеяннем атэістычнай мас-культуры, якую нясе з сабой тэхналагічны прагрэс.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
13.04.2015
У свеце|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
Фотарэпартаж
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)