Хілары Клінтан пазмагаецца за пасаду прэзідэнта ЗША

hillariБылы сенатар ад штата Нью-Ёрк, экс-дзяржсакратар ў адміністрацыі Барака Абамы 67-гадовая Хілары Клінтан ўступіла ў барацьбу за пасаду прэзідэнта ЗША.

Адпаведны відэазварот размешчаны 12 красавіка на сайце перадвыбарнай кампаніі Хілары Клінтан і ў сацыяльных сетках, піша ТАСС. Tass.ru

У відэароліку, у прыватнасці, Хілары Клінтан дае абяцанне, што стане прэзідэнтам, які адстойвае правы простых амерыканцаў.

Упершыню экс-сенатар зрабіла спробу пазмагацца за пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі ў 2008 годзе, але прайграла выбары Бараку Абаме. У цяперашні час Клінтан лічаць лідэрам сярод патэнцыйных прэтэндэнтаў.

У ЗША выбары кіраўніка дзяржавы пройдуць у 2016 годзе, аднак перадвыбарчая кампанія стартавала ўжо ў 2015-м.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі