Кіраўнікі МЗС «нармандскай чацвёркі» абмяркуюць рэалізацыю мінскіх дамоўленасцей
Кіраўнікі МЗС «нармандскай чацвёркі» правядуць сустрэчу ўвечары 13 красавіка ў Берліне.
Яе асноўнай тэмай будзе сітуацыя на ўсходзе Украіны і рэалізацыя мінскіх дамоўленасцей, паведамілі ТАСС у МЗС ФРГ.
У Кіеве чакаюць ад сустрэчы міністраў замежных спраў абмеркавання пытання аб магчымасці размяшчэння міратворцаў на Украіне, паведаміў прэзідэнт Пётр Парашэнка.
Ён прызнаў, што рэакцыя міжнародных партнёраў на ініцыятыву Кіева пакуль застаецца негатыўнай, бо гэта не прадугледжана мінскімі дамоўленасцямі. Але, як адзначыў украінскі прэзідэнт, гэтае пытанне было вынесена на абмеркаванне, і, у прыватнасці, адбыліся кансультацыі з генсекам ААН Пан Гі Мунам.
Расійскі бок заяўляў, што ініцыятыва аб уводзе міратворцаў на Украіну толькі адцягвае ўвагу ад невыканання Кіевам мінскіх пагадненняў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну 29.11.2019 00:16
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)