Колькі вернікаў прыходзяць у храмы Беларусі згодна з МУС (інфаграфіка)

пасха 12На тэрыторыі Беларусі ў праваслаўных храмах 12 красавіка адбыліся велікодныя набажэнствы, у якіх прынялі ўдзел больш за 629 тыс. чалавек. Грамадскі парадак забяспечаны, паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў.

У мерапрыемствах з нагоды святкавання каталіцкага Вялікадня 5 красавіка прынялі ўдзел больш за 46 тыс. чалавек.

Характэрна, што дадзеныя МУС аб колькасці вернікаў на велікодных набажэнствах у цэрквах і касцёлах адрозніваецца з года ў год. Прычым істотна. Так, у 2011 годзе ў храмах абедзвюх канфесій было 1,111 млн чалавек, а ў 2014-м — толькі 477 тыс. Розніца амаль у 2,5 разы.

Пры гэтым калі каталікоў у 2012 годзе налічылі міліцыянты 192 тыс. чалавек, дык у 2013-м і 2015-м — каля 45 тыс. Розніца ў 4,3 разы.

У прыватнасці, у 2014 годзе, па дадзеных МУС, у велікодных набажэнствах — каталіцкіх і праваслаўных ўдзельнічалі 477 тыс. чалавек.

У 2013 годзе — 45 тыс. каталікоў і 475 тыс. праваслаўных.

У 2012 годзе ў касцёлах было 192 тыс. чалавек, а ў цэрквах — 675 тыс.

У 2011 годзе на набажэнствах у цэрквах і касцёлах міліцыя налічыла 1,111 чалавек.

Раней у МУС Беларусі растлумачыць рэзкае скарачэнне колькасці вернікаў у храмах не маглі, тады як слуг Цэркваў заяўлялі, што не заўважылі раптоўнага недахопу вернікаў.

вернікі

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі