Гайдукевіч шукае падтрымкі апазіцыі і дзеліць скуру незабітага мядзведзя

7Лідар ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч пацвярджае свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года і гатовы аддаць апазіцыйным палітыкам пасады ва ўрадзе пры ўмове, што яны падтрымаюць яго як кандыдата ў прэзідэнты.

Як сказана ў прэс-рэлізе ЛДПБ, прапанова да апазіцыянераў ўзнікла ў сувязі з тым, што яны не змаглі вызначыцца з адзіным кандыдатам ад апазіцыі.

Пры перамозе Сяргей Гайдукевіч абяцае старшыне Руху “За Свабоду” Аляксандру Мілінкевічу пасаду віцэ-прэм’ера, экс-кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву – намесніка міністра культуры, прэтэндэнтцы ад кампаніі “Гавары праўду” падчас прэзідэнцкай кампаніі Таццяне Караткевіч – начальніка ўпраўлення міністэрства працы і сацыяльнай абароны, лідару кампаніі Андрэю Дзмітрыеву – намесніка міністра фінансаў.

Таксама ён прапануе старшыне Партыі БНФ Аляксею Янукевічу пасаду намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны, сустаршыням аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская Дэмакратыя” Віталю Рымашэўскаму і Паўлу Севярынцу – начальніка упраўлення мінспорта і турызму і кіраўніка камітэта пры Саўміне па справах рэлігій адпаведна, старшыне Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Сяргею Калякіну – міністра працы і сацыяльнай абароны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі