Кабякоў: Тавараабарот Беларусі з Расіяй працягвае зніжацца

kobТаваразварот Беларусі з Расеяй зніжаецца, што выклікае непакой, канстатаваў 14 красавіку прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў падчас сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аркадзем Дварковічам, адной з галоўных тэм якой стала гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Андрэй Кабякоў, у прыватнасці, адзначыў, што за два месяцы 2015 было страчана ў сярэднім прыкладна 35% тавараабароту. Прэм’ер-міністр патлумачыў негатыўную тэндэнцыю, перш за ўсё карэкцыяй валютных курсаў. Фізічныя ж аб’ёмы, па словах Андрэя Кабякова, скараціліся з-за таго, што і Беларусь, і Расія дзесьці недапрацоўваюць, піша БелТА.

Прэм’ер-міністр таксама нагадаў аб падпісаным Беларуссю і Расіяй сумесным плане дзеянняў урадаў, які ўключае дадатковыя меры развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі