Лідара ў “Гавары праўду” не абралі з-за “сакральнасці” пасады

7

На тэрмінова сабранай рэспубліканскай радзе “Гавары праўду” новага лідара кампаніі так і не змаглі абраць. Удзельнікі сходу адзначылі, што з разуменнем паставілiся да рашэння Уладзіміра Някляева спыніць дзейнасць ва ўсіх апазіцыйных структурах, а таксама абралі яшчэ адным намеснікам Лідзію Сагідуліну.

Пытанне лідарства ў “Гавары праўду” занадта сакральнае, каб выбраць новага лідара вузкім колам, патлумачыла журналістам верагодны кандыдат у прэзідэнты ад “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч, паведамляе “Еўрарадыё”.

Яна ўспомніла “каманду волатаў”, у якой былі Рыгор Барадулін, Генадзь Грушавы, Святлана Навумава і Уладзімір Някляеў. Паводле яе слоў, веліч гэтых людзей сфармавала лідарства ў кампаніі як сакральнае, што патрабуе адмысловага стаўлення.

Таму новага лідара будуць абіраць на з’ездзе 30 траўня.

Як паведамляла Крыніца, лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», кандыдат у прэзідэнты Беларусі 2010 года Уладзімір Някляеў 8 красавіка заявіў аб выхадзе з апазіцыйных структур, у тым ліку і з кампаніі, з якую ён узначальваў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі