Менчукам прапаноўваюць выказацца пра назвы новых станцый метро

метроКамісія па найменні праспектаў, вуліц, плошчаў вынесла на абмеркаванне варыянты назваў станцый трэцяй і чацвёртай ліній Мінскага метрапалітэна. Прапановы па найменні станцый можна накіроўваць па адрасе: 220030, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 6, для УП “Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна”, па факсе 200-97-81 або e-mail: kupdsm@gmail.com.

Так, на ўжо будуемай лініі метро на праектаваным участку ад перасячэння вуліц Заслаўскай, Мельнікайтэ і праспекта Пераможцаў да перасячэння Лагойскага тракта і вуліцы Гамарніка станцыям прапануецца надаць назвы “Прафсаюзная”, “Свiслач”, “Кiрмаш”, “Парк Дружбы народаў”, “Iвaнa Мележа”, “3ялёны Луг”, “Лагойская”.

Чацвёртая лінія Мінскага метрапалітэна пройдзе ад перасячэння вуліц Галадзеда і Ташкенцкай да праспекта Пераможцаў (дамы №111, 111а, 111б). На ёй плануецца пабудаваць станцыі “Чыжоўка”, “Азёрная”, “Шэйпiчы”, “Серабранка”, “Даўгабродская”, “Рабочая”, “Батанiчны сад”, “Друкарская”, “Максiма Багдановiча”, “Старавiленскi Шлях”, “Вяснянка”, “Алiмпiйская”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі