Пацыенты Цэнтра радыяцыйнай медыцыны атрымалі велікодныя кулічы

bolПавіншаваць з святам Вялікадня пацыентаў Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнай медыцыны 13 красавіка прыйшлі сёстры праваслаўнага сястрынства святой Варвары пры гомельскім Аляксандра-Неўскім храме.

Каля 200 пацыентаў Цэнтра атрымалі асвячоныя кулічы і велікодныя яйкі, а дзеці -сувяніры і паштоўкі, вырабленыя выхаванцамі прыходскай нядзельнай школы ў меэах акцыі «Дзеці віншуюць дзяцей», паведамляе eparhiya.by.

У велікодны дзень 12 красавіка настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Пясочнае пад Капылём іерэй Віталь Станкевіч прыехаў з віншаваннямі і велікоднымі яйкамі ў Капыльскую дапаможную школу-інтэрнат, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У гэты ж дзень настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў пасёлку Чырвоная Слабада пад Салігорскім іерэй Уладзімір Варашкевіч разам з царкоўным хорам прыехаў да самотных старых з Чырвонаслабодскай гарадской бальніцы. Акрамя кулічоў і велікодных яек, святар прывез цёплыя рэчы, бялізну і прадметы асабістай гігіены, купленыя на сродкі вернікаў.

Настаяцель Расонскага храма Узнясення Гасподняга пратаіерэй Аляксандр Гардзевіч з групай прыходскай моладзі прыехаў у гэты дзень у Цэнтральную раённую бальніцу, дзе гасцей чакалі самотныя старыя, у т. л. тыя, хто ўвесь час жыве ў аддзяленні сястрынскага дагляду, паведамляе eparhia992.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі