Прыёр супольнасці Тэзэ наведаў Мінск (фотарэпартаж)

Тэзе713 і 14 красавіка па дарозе з Масквы ў Кіеў Мінск наведалі чальцы экуменічнай супольнасці Тэзе з Францыі на чале з яе прыёрам братам Алоісам. У першы дзень яны наведалі мінскі архікатэдральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, у другі – грэка-каталіцкі цэнтр святога Язэпа і праваслаўную царкву Усіх смуткуючых радасць.

14 красавіка  ў грэка-каталіцкім цэнтры брат Алоіс адзначыў, што пасля сустрэчы Тэзе ў Чэхіі у чальцоў супольнасці з’явілася ідэя наведаць Расію і Украіну. Але і абмінуць Мінск яны не маглі, бо вельмі любяць Беларусь.

Браты Тэзэ адказалі на пытанні вернікаў, якія прыйшлі на сустрэчу ў цэнтр святога Язэпа, і заклікалі да асаблівай малітвы за Папу Рымскага Францішка. “Калі я апошні раз бачыў Папу, ён меў вельмі змучаны выгляд”, — паведаміў прыёр Алоіс.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі