У Гродне прайшла начная Адарацыя з малітвай аб хрысціянах Сірыі

adarУсяночная традыцыйная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту адбылася ў ноч з 11 на 12 красавіка ў парафіі святога Францішка Ксаверыя ў Гродна. Падчас адарацыі вернікі маліліся аб міры і спакоі для хрысціянаў Сірыі.

Напачатку малітоўнага чування адбылася Святая Імша, якую апоўначы адслужыў кіраўнік гродзенскай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” кс.Віталій Дабраловіч, нагадаўшы ў гаміліі, якім чынам вернікі павінны пражыць літургічны год, абвешчаны Папам Францішкам Годам міласэрнасці, паведамляе grodnensis.by.

У адарацыі ўзялі ўдзел малітоўныя парафіяльныя супольнасці і вернікі горада, моладзь з душпастарства «Open», катэдральная моладзь пад кіраўніцтвам кс. Паўла Безляповіча, якія па чарзе праводзілі адарацыю.

Напрыканцы а сёмай раніцы адбылася Святая Імша.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі