У Мінску з 14 красавіка пачнуць адключаць ацяпленне

otopАцяпляльны сезон падыходзіць да канца. З 14 красавіка ў мінскіх будынках рознага прызначэння батарэі паступова пачнуць астываць.

У Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце адзначылі, што з 14 красавіка будзе дадзены старт адключэнню ацяплення ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, а таксама на прамысловых прадпрыемствах.

У сталічным жылфондзе, у склад якога ўваходзяць як жылыя дамы, так і інтэрнаты, гасцініцы, цяпло пачнуць адключаць толькі з 18 красавіка.

Таксама з 23 красавіка пачнецца адключэнне ацяплення ў дзіцячых дашкольных і школьных, у медыцынскіх, лячэбна-прафілактычных, навучальных установах, а таксама ва ўстановах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі