Хваля рабаванняў беларусаў паднялася ў Беластоку

belosУ Беластоку назіраецца хваля рабаванняў беларускіх грамадзян.

У генеральным консульстве Беларусі ў Беластоку паведамілі, што ў 2015 годзе колькасць выдаваемых пасведчанняў на вяртанне ў сувязі з крадзяжамі пашпартоў ўжо склала парадку 40-45% ад агульнай колькасці аформленых дакументаў.

Безумоўна, людзі губляюць дакументы і па сваёй няўважлівасці. Але, на жаль, фіксуецца ўсё больш зваротаў грамадзян, якіх абрабавалі, адзначылі ў генконсульстве.

Часцей за ўсё беларусы падвяргаюцца рабаванню на гарадскім рынку ў Беластоку, у гіпермаркетах і на стыхійных або неахоўных аўтастаянках.

Рабаўнікі вырываюць з рук сумкі, разбіваюць шкла аўтамабіляў і г.д. Пацярпелыя пазбаўляюцца не толькі кашалькоў, але і дакументаў на аўтамабілі, страховак, чэкаў на вяртанне падатку ў сістэме такс-фры, вадзіцельскіх пасведчанняў і пашпартоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі