Першы самалёт Як-130 для беларускай арміі прыбыў у Ліду

s001432_135509Першы вучэбна-баявы самалёт Як-130 для беларускай арміі даставілі ў Ліду. Прывезлі яго ў разабраным выглядзе на борце Іл-76 і пазней збяруць расійскія спецыялісты.

У мінабароны Беларусі адзначылі, што самалёты Як-130 дапамогуць лепш рыхтаваць лётны склад па эксплуатацыі тэхнікі, аж да перспектыўных самалётаў пятага пакалення.

У гэтым годзе для Узброеных Сіл Беларусі Расія па дамове паставіць чатыры вучэбна-баявыя самалёты Як-130.

Група ваеннаслужачых ВПС і войскаў СПА ўжо навучаецца на дадзеным самалёце на базе авіяцыйнага цэнтра ў горадзе Жукоўскі ў Расіі.

Двухмесны самалёт Як-130 прызначаны для падрыхтоўкі лётчыкаў франтавой авіяцыі. Самалёт з аэрадынамічнай кампаноўкай і характарыстыкамі, аналагічнымі рэактыўнаму знішчальніку, здольны несці да 3 тон баявой нагрузкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі