У Беларусі за сакавік шырокая грашовая маса павялічылася на 0,56%

нацбанкНа 1 красавіка шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў звароце, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, склала 271,4 трлн рублёў (рост за месяц на 0,56%). Пра гэта паведамілі ў Нацбанку.

Аб’ём наяўных грошай у абароце (M0) за сакавік зменшыўся на 1,6% да 13,3 трлн.

Актыўная рублёвая грашовая маса (M1, уключае наяўныя грошы ў абароце і перавадныя дэпазіты ў нацвалюце), вырасла на 1,9% да 37,7 трлн.

Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні (М2, ўключае агрэгат М1 і іншыя (тэрміновыя, умоўныя) дэпазіты ў нацвалюце), павялічылася на 4,3% да 88,9 трлн.

Аб’ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскага абароту) у нацвалюце вырас да 2,6 трлн (рост на 60,8%).

Рублёвая грашовая маса (М2*, акрамя агрэгата М1 ўключае іншыя (тэрміновыя, умоўныя) рублёвыя дэпазіты, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах), склала 91,5 трлн (рост на 5,4%).

Аб’ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскага абароту) у замежнай валюце, паменшыўся на 4% да 12 трлн рублёў.

Дэпазіты ў каштоўных металах знізіліся на 2,9% да 665,3 млрд рублёў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі