Беларускія «дыпламаты» абяцалі беларусам алмазы з Намібіі

следственный комитетТрох жыхароў Беларусі падазраюць у крадзяжах буйных сум грошай у грамадзян на падставе садзейнічання куплі алмазаў з Намібіі. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

51-гадовы ўраджэнец Гродзенскай вобласці стварыў злачынную групу і распрацаваў мудрагелісты план падману патэнцыйных пакупнікоў. Удзельнікі групы прадстаўляліся былымі супрацоўнікамі консульства Беларусі ў Намібіі і расказвалі пра сувязі з людзьмі, якія займаюцца там здабычай і продажам алмазаў.

Яны нават арганізоўвалі паездкі ў Намібію, дзе дэманстравалі набытыя нібыта за перададзеныя ім грошы «алмазы». Калі ўгоды зрываліся, падазраваныя абвінавачвалі пацярпелых у парушэнні некаторых дамоўленасцей, дасягнутых паміж бакамі. Так група дзейнічала з 2011 па 2014 год.

Затрыманы і заключаны пад варту арганізатар злачыннай схемы і два саўдзельнікі. Ім прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі. Ідзе следства.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі