Маці памерлага ў арміі вайскоўца не можа атрымаць медычнага заключэння

840-гадовая шматдзетная ўдава Алена Андрыянава з вёскі Дзяглі Жабінкаўскага раёна чацвёрты месяц не можа атрымаць на рукі медычнага заключэння аб прычынах смерці 19-гадовага сына.

У анкалагічным цэнтры Бараўляны сказалі, што накіравалі заключэнне ў анкалагічную паліклініку Брэста. У Брэсцкай анкапаліклініцы заявiлі, што накіравалі заключэнне для налічэння ёй пенсіі па смерці сына, паведамляе spring96.org.

Алена Андрыянава з дапамогай праваабаронцаў напісала пісьмовы запыт на імя галоўнага ўрача анкацэнтра Бараўляны з просьбай выслаць ёй на рукі канчатковае медычнае заключэнне.

Мацi лічыць, што хвароба астэасаркома была выклікана збіццём сына ў арміі.

Шараговец Андрэй Андрыянаў быў прызваны ў армію 16 траўня мінулага года. Памёр у анкалагічным цэнтры Бараўляны 25 снежня. Першапачаткова ў ваенны шпіталь трапіў у верасні. Ён праходзіў службу ў 111 Кенігзбергскай Чырвонасцяжнай ордэна Кутузава 2 ступені артылерыйскай брыгадзе ў Брэсце.

Алена Андрыянава сцвярджае, што сын сыходзіў у армію цалкам здаровым. Наогул ніколі нічым сур’ёзным не хварэў. Андрэю Андрыянаву было 19 гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі