У Мінску прайшла дабрачынная акцыя “Велікодны анёл”

анёлТрадыцыйная дабрачынная акцыя «Велікодны анёл» і святочны канцэрт, прысвечаны святу Пасхі Гасподняй, адбыліся ва ўстановах адукацыі Мінска 14 красавіка.

Мерапрыемствы былі арганізаваны духоўна-адукацыйным праектам «Логас» сталічнай гімназіі № 11 пры падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла”.

Старшыня Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра і кіраўнік духоўна-адукацыйнага праекта «Логас» святар Святаслаў Рагальскі сумесна з удзельнікамі праекта наведаў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна Мінска, дзе на навучанні знаходзяцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама дзіцячы сад № 174 санаторнага тыпу для дзяцей з рэшткавымі формамі сухотаў.

Дабрачынная акцыя па зборы велікодных сувеніраў, цацак і канцылярскіх прыладаў была абвешчаная ў гімназіі № 11 у пачатку Вялікага посту. Да свята Уваскрэсення Хрыстовага навучэнцы гімназіі сабралі і аформілі больш за 100 адрасных падарункаў для выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра і дзіцячага садка.

У гімназіі № 11 Мінска адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны святу Пасхі Гасподняй, у якім прынялі ўдзел навучэнцы гімназіі і запрошаныя госці – Валерыя Якімовіч і Юры Калеснікаў, маладзёжны камерны хор «Фрэска».

12 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, дзеці 4-9 гадоў з каталіцкай парафіі Святой Сям’і ў Лідзе выступілі ў сваім храме з прадстаўленнем аб смерці і Уваскрасення Езуза Хрыста.

Прадстаўленне рыхтавалі сёстры з Кангрэгацыі Дачок Беззаганнай Марыі, якія нясуць служэнне ў гэтым прыходзе. Пробашч парафіі кс. Юзаф Ганьчыц ўзнагародзіў выступоўцаў салодкімі пачастункамі, а вернікі, якія сабраліся ў храме, гучнымі апладысментамі.

11 красавіка ў будынку царквы ХВЕ пасёлка Энергетыкаў адбыўся святочны канцэрт і прэм’ера тэатральнай пастаноўкі на беларускай мове «Хачу Жыць».

Гэтая драма аб складаным жыццёвым шляху звычайнага беларускага хлопца ў часы, калі Беларусь была падзеленая паміж Польшчай і СССР у пачатку 20 стагоддзя. Мяжа якраз праходзіла каля пасёлка Энергетыкаў.

12 красавіка ў будынку Дома Культуры пасёлка Энергетыкаў прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя святу Вялікадня.

Па матэрыялах catholic.by, church.bycxbe.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі