Грузія гатовая даць прытулак хрысціянам-асірыйцам з Сірыі

бежанцыПытанне прадастаўлення прытулку ў Грузіі асірыйскім хрысціянам з Сірыі абмеркавалі дзяржміністр па пытаннях дыяспар Гела Думбадзэ і прэзідэнт Міжнароднага нацыянальнага асірыйскага кангрэса Грузіі Давід Адамаў 16 красавіка. Па словах міністра, «Грузія гатовая прыняць у сябе частку асірыйцаў, хоць бы дзяцей, пасля чаго будуць прыняты канкрэтныя дзеянні».

У прыватнасці, ужо 500 грузінскіх сем’яў гатовыя ўсынавіць асірыйскіх дзяцей, перадаюць «Новости-Грузии».

Таксама разглядаецца пытанне аб прадастаўленні асірыйскім дзецям магчымасці адпачыць у Грузіі. Акрамя таго, плануецца стварэнне спецыяльнага камітэта, які будзе разглядаць пытанні размяшчэння ў Грузіі асірыйскіх хрысціянаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі