Найбольш абортаў робяць на Віцебшчыне і Гомельшчыне

nnБелстат апублікаваў дадзеныя, з якіх вынікае, што ў Беларусі пачынае павольна змяншацца паказчык колькасці зробленых жанчынамі абортаў.

Калі  ў 2013 годзе на 100 родаў прыходзілася 26,6 аборта, дык у мінулым годзе гэтая лічба скарацілася да 25,3 аборта, паведамляе nn.by.

Як і ў шматлікіх іншых сферах, паказчыкі па абортах у сталіцы і на перыферыі заўважна адрозніваюцца. Найменей абортаў робяць жыхаркі Брэстчыны і Міншчыны – 15-16 абортаў на 100 родаў, болей – Гродзеншчыны, дзе на сто родаў прыходзіцца 21,8 аборта. На Магілёўшчыне і самім Мінску робіцца 26-27 абортаў на сто родаў, зусім крытычная сітуацыя на Віцебшчыне і Гомельшчыне – на сто родаў робіцца 36 абортаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі