Папа Францішак увайшоў у топ-100 уплывовых людзей свету

ФранцішакПапа Францішак у трэці раз увайшоў у спіс самых уплывовых людзей свету паводле амерыканскага часопісу “Time”. Спіс дзеліцца на пяць катэгорый: тытаны, піянеры, творцы, лідары і іконы. У апошнюю групу і ўвайшоў Пантыфік.

Кампанію яму складаюць спявачкі Б’ёрк і Тэйлар Свіфт, эканаміст Тама Пікэці, лаўрэт Нобелеўскай прэміі міру Малала Юсуфзай, пісьменнік Харукі Муракамі, суддзя Рут Гінзбург, мадэльер Дыяна фон Фюрстэнберг, губернатар Каліфорніі Джэры Браўн, футбалістка Эбі Вамбах і аўтар кулінарных кніг Іна Гартэн.

Кожнага ўключанага ў спіс чалавека прадстаўляе іншая выбітная асоба. У выпадку Папы гэта зрабіў англіканскі арцыбіскуп Кейптаўна на пенсіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Дэсманд Туту.

Ён прадставіў пакору Хорхе Марыа Берголіа, яшчэ калі той быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса. “Мала хто будзе спрачацца з тым, што папа Францішак з’яўляецца адмысловым дарам Бога, які прынёс глыток свежага паветра ў Ватыкан”, — адзначыў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі