У Польшчы высвяцілі ў дыякана і святара манахаў з Беларусі

святары11 красавіка ў Польшчы два каталіцкія манахі з Беларусі атрымалі дыяканскае і святарскае пасвячэнні. Цыстэрс, брат Уладзімір Лапацкі атрымаў дыяканскае пасвячэнне, святарскае – францішканін, дыякан Рамуальд Сяргей Касматовіч. Урачыстасць адбывалася ў базыліцы Францішканаў у Катавіцах-Панеўніках, удзяліў пасвячэнне Мітрапаліт Катавіцкі біскуп Віктар Скворц.

Усяго дыяканамі стала восем асобаў, а сямёра дыяканаў атрымалі святарскія пасвячэнні, паведамляе catholic.by.

Уладзімір Лапацкі паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата, біскупа і мучаніка ў Мёрах (Віцебская вобласць).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі