У Віцебску прайшла канферэнцыя аб праваслаўнай адукацыі
У Віцебску 15 красавіка на базе ясляў-садка № 63 прайшоў семінар педагагічнай грамадскасці «Узаемадзеянне Царквы і дзяржавы ў галіне адукацыі і выхавання: вопыт і праблемы» з удзелам кліру праваслаўных гарадскіх храмаў.
З пастырскім словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся пратаіерэй Андрэй Смольскі, а затым іх віталі дзеці, якія паказалі ранішнік «Велікодная радасць» і выставу мастацкай творчасці – сваёй і бацькоў. Старэйшакласнікі падрыхтавалі пастаноўку «Курачка Раба на новы лад», паведамляе vitprav.by.
Па заканчэнні паказальнай дзіцячай праграмы адбыўся круглы стол, прысвечаны розніцы паміж методыкамі духоўна-маральнага выхавання ў розных тыпах школаў. У завяршэнні семінара выступіла вакальная група “Каўчэг”.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
17.04.2015
Навіны цэркваў|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
Фотарэпартаж
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)