У Віцебску расследвалі справу расейцаў, якія займалiся скiмiнгам

7УСК па Віцебскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да двух расейцаў, якія ўсталёўвалі скiмiнгавыя прылады на банкаматах Віцебска і Мінска. Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Іна Гарбачова, 29 і 32-гадовы ўраджэнцы Казані ў Беларусі выкралі грашовыя сродкі жыхароў Віцебска і Мінска на агульную суму больш за 80 млн рублёў. За два месяцы ім удалося завалодаць грашыма з банкаўскіх плацежных карт, якія належаць больш чым 30 пацярпелым, перадае БЕЛТА.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны па ч.1 арт.14, ч.3 ст.212 і па ч.1 арт.14, ст.352  КК.

З моманту затрымання яны ўтрымліваюцца пад вартай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі