ВУП Беларусі за I квартал упаў на 2%

vvpВалавы ўнутраны прадукт Беларусі за першыя тры месяцы 2015 года у рэальным выразе паменшыўся на 2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 187,5 трлн рублёў.

У Нацыянальным статыстычным камітэце растлумачылі, што аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені-сакавіку склаў 172,6 трлн рублёў (зніжэнне на 7,3% да студзеня-сакавіка 2014). Пры гэтым аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці ўзрос да 18,6 трлн рублёў (на 5,1%).

Таксама рознічны тавараабарот павялічыўся на 1,9% да 78,3 трлн рублёў. Адзначаецца скарачэнне інвестыцый у асноўны капітал на 1,1% – да 46,5 трлн рублёў, адзначылі ў Белстаце.

У 2014 годзе ВУП Беларусі ў 2014 годзе павялічыўся на 1,6%. У Адпаведнасці з дзеючым прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2015 годзе прырост ВУП павінен скласці 0,2-0,7%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі