У Афганістане адбыўся тэракт: дзесяткі загінулых, сотні параненых

8У выніку выбуху бомбы каля банка ў горадзе Джалалабад у Афганістане, у якім дзяржслужачыя атрымліваюць зарплату, загінулі 33 чалавекі і больш за 100 параненыя.

Пра гэта заявіў начальнік паліцыі горада Фазель Ахмад Шерзад ў суботу, паведамляе Reuters.

Паводле яго слоў, на месцы здарэння паліцыя праверыла, колькі ўсяго было выбухаў.

Гэта быў тэракт, сказаў Шерзад. Пакуль рана казаць, якім чынам тэрарыст-смяротнік падарваў бомбу, адзначыў ён.

Радыкальная групоўка “Ісламская дзяржава” ўзяла на сябе адказнасць за выбухі ў горадзе Джалалабад.
Па дадзеных агенцтва “Пажвак”, адзін з выбухаў адбыўся недалёка ад аддзялення банка, дзе сабралася шмат людзей. Іншы прагрымеў ля будынка дэпартамента інфармацыі і культуры.

Па матэрыялах korrespondent.net, euronews.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі