У Аўстраліі па справе аб тэракце арыштаваныя пяць падлеткаў

8Аўстралійская паліцыя заяўляе, што прадухіліла тэрарыстычнай напад, якi прыхільнікі “Ісламскай дзяржавы” планавалі рэалізаваць у ходзе мерапрыемства, прысвечанага Першай сусветнай вайне.

Паліцыя арыштавала пецярых падазраваных ва ўзросце 18-19 гадоў, паведамляе ВВС. Дваіх падлеткаў падазраюць па артыкуле аб тэрарызме, аднаго – у незаконным захоўванні зброі, яшчэ дваіх дапытваюць.

Па дадзеных сілавых структур, маладыя людзі мелі намер здзейсніць напад на паліцыянтаў на мерапрыемстве ў ваеннага мемарыяла ў Мельбурне на наступным тыдні.

У антытэрарыстычнай аперацыі прымалі ўдзел каля 200 паліцэйскіх.

Па словах камісара паліцыі Ніла Гохана, ёсць доказы, што падазраваныя дзейнічалі па ўказанні “Ісламскай дзяржавы”.

У Аўстраліі і ў Новай Зеландыі 25 красавіка ўспамінаюць, як у 1915 годзе ў ходзе Першай сусветнай вайны сілы Антанты пачалі дэсантаванне на паўвостраве Галiполi (Турцыя).

Па словах паліцыі, хоць мэтай нападу павінны былі стаць вартавыя парадку, існавала таксама пагроза для наведвальнікаў мерапрыемства.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі