Усе прадаўцы і афіцыянты да 9 мая павінны насіць стужачкі з кветкай яблыні

lentochkНапярэдадні 9 мая і падчас святкавання Дня Перамогі ўсё работнікі сфер гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання павінны ўпрыгожыць сваю працоўную вопратку стужачкамі з кветкай яблыні. З такой рэкамендацыяй выступіла Міністэрства гандлю Беларусі.

Стужка, выкананая ў колерах дзяржаўнага сцяга, з кветкай яблыні з’яўляецца сімвалам акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі». У лістах, якія работнікі названых сфер дзейнасці атрымліваюць ад мясцовых органаў улады, агаворваюцца ўмовы ўдзелу ў патрыятычнай акцыі, піша Tut.by.

Каб падключыцца да праекта, кіраўнікі устаноў гандлю, грамадскага харчавання і бытабслугоўвання усіх формаў уласнасці павінны прыняць меры, каб кожны з іх работнікаў меў пры сабе сімвал акцыі, прымацаваны да форменнай вопратцы.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі