Плошча Незалежнасці ў Мінску стала даступнай (фотарэпартаж)

фэст экскурсаводаў 9У Мінску 18 і 19 красавіка прайшоў шосты Фэст экскурсаводаў – шэраг бясплатных экскурсій па некласічных маршрутах і на некласічныя тэмы. Некаторыя з такіх экскурсій былі адмыслова прыстасаваныя для людзей з інваліднасцю.

Так, на плошчы Незалежнасці экскурсавод Людміла Скрадаль правяла дзве інтэграваныя экскурсіі: 18 сакавіка – з удзелам інвалідаў-вазочнікаў, 19-га – людзей з парушэннямі зроку.

Для вазочнікаў плошча Незалежнасці была абраная таму, што яна вельмі зручная для такой групы людзей – за ўсю экскурсію там быў толькі адзін парог.

А для людзей з парушэннямі зроку быў адмыслова распрацаваны макет-карта, які дазваляе навобмацак адчуць і уявіць галоўную плошчу беларускай сталіцы – тое, што для пазбаўленых магчымасці бачыць людзей было дагэтуль немагчыма. Карта выкарыстоўвалася ў першы раз, і арганізатары паабяцалі дапрацаваць яе з улікам заўваг удзельнікаў экскурсіі.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі