Архіепіскап Гурый прыехаў на сустрэчу з прыхаджанамі

gurАрхіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый 19 красавіка сустрэўся са слухачамі нядзельнай школы для дарослых пры праваслаўным кафедральным саборы Перамянення Госпада ў Слоніме.

Сустрэча адбывалася ў неафіцыйным фармаце, прыхаджане змаглі пагаварыць з уладыкам на адвольныя тэмы. Уладыка ўручыў суразмоўцам духоўныя падарункі з Жыровіцкага манастыра, распавёў пра прыклады падзвіжніцкага і пабожнага жыцця сучасных людзей – ня манахаў, а звычайных свецкіх, паведамляе eparhia.by.

Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел 19 красавіка наведаў Ракаў, дзе адслужыў Літургію ў храме Перамянення Гасподняга, а потым наведаў Ракаўскую сярэднюю школу і Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат.

За Літургіяй ўладыка Павел уганараваў правам нашэння насцеганіка за старанную працу на карысць царквы клірыка храма іерэя Максіма Кудзіна, паведамляе molod-eparchy.by.

Пасля богаслужбы для прыхаджанаў выступіў хор ветэранаў з праграмай царкоўных спеваў, пасля чаго артысты атрымалі ад ўладыкі велікодныя падарункі.

У Ракаўскай сярэдняй школе ўладыка таксама заахвоціў дзяцей, якія падрыхтавалі да яго прыезда невялікі велікодны канцэрт.

17 красавіка архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан наведаў прыход Аляксандра Неўскага ў Баранавічах, дзе здзейсніў Велікодную вячэрню, а потым узначаліў хросны ход вакол храма.

Пасля ўладыка здзейсніў закладку каменя ў падмурак будучага будынка Цэнтра духоўнай адукацыі і сацыяльнага служэння на тэрыторыі прыхода, паведамляе pinskeparh.by.

Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій 15 красавіка наведаў наваполацкі яслі-сад-пачатковую школу, а затым – гарадское Велікоднае свята ў Цэнтры культуры Наваполацка, на якое гараджанаў запрашаў перазвон званоў.

У суправаджэнні праваслаўных спеваў у выкананні фальклорнага ансамбля «Кола» гімназіі № 2 уладыку на ганку сустрэў старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў, паведамляе eparhia992.by.

У фае разгарнулася выстава-кірмаш вырабаў народных майстроў і царкоўных рэчаў, быў паказаны дакументальны фільм пра Уваскрасенне Хрыстова, уладыка Феадосій звярнуўся да гледачоў са словам настаўлення, нагадаўшы аб несупастаўляльнасці матэрыяльных каштоўнасцяў і зыходу чалавечай душы ў вечнасць. Прадоўжылася свята выступленнем творчых калектываў Наваполацка.

У гэты ж дзень уладыка наведаў Велікоднае свята ў Полацку, удзел у якім прынялі ўсе школы горада, а затым накіраваўся ў гарадской псіханеўралагічны дом-інтэрнат. Архіепіскап уручыў насельнікам падарункі, а потым абыйшоў палаты ляжачых хворых, шмат каму з іх надзеў нацельныя крыжыкі, пасля чаго асобна павіншаваў дзяжурную змену медперсаналу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі