Больш за мільён чалавек запісаліся паглядзець на Турынскую плашчаніцу
З 19 красавіка па 24 чэрвеня Турынская плашчаніца будзе адкрыта для агляду ў галоўным каталіцкім храме горада. Плата за прагляд не прызначаная, але абавязковы папярэдні запіс. Ужо на вэб-сайце для наведвання экспазіцыі зарэгістраваліся каля мільёна чалавек. У 2010 годзе паглядзець на плашчаніцу прыйшлі 2,5 млн чалавек.
21 чэрвеня, падчас наведвання рэгіёну П’емонт на поўначы Італіі, плануе здзейсніць паломніцтва да рэліквіі Папа рымскі Францішак, паведамляе bbc.co.uk.
Перш чым патрапіць у сабор, дзе захоўваецца плашчаніца, трэба выстаяць у доўгай чарзе і прайсці кантроль бяспекі.
Плашчаніца будзе дэманстравацца ў саборы Яна Хрысціцеля штодня на працягу 12 гадзін у куленепрабівальным шкляным каўчэгу, усярэдзіне якога падтрымліваецца пастаянны мікраклімат.
Рыма-Каталіцкая Царква не прызнае плашчаніцу сапраўднай, аднак лічыць яе важным напамінам пра Пакуты Хрыстовы.
Арцыбіскуп Турына Чэзарэ Назілля сказаў: “Яна не з’яўляецца сама па сабе доказам веры, паколькі гэта не аб’ект ні веры, ні глыбокай пашаны, аднак яна здольная ўмацаваць веру”.
Многія вернікі перакананыя, што ў Турынскую плашчаніцу было абгарнута перад пахаваннем цела Ісуса Хрыста яго вучнямі пасля таго, як ён быў распяты на крыжы.
Паводле даследаванняў навукоўцаў, праведзеных у 1988 годзе, плашчаніца была выраблена паміж 1260 і 1390 гадамі.
Некаторыя эксперты аспрэчваюць такія высновы, лічачы, што даследавалася не сама плашчаніца, а пазнейшыя латкі, альбо матэрыялы, якія трапілі на тканіну падчас двух перажытых ёю пажараў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)