БСДП(Г) падтрымала кандыдатуру Караткевіч

karatkevich_filarmonijaПрэзідыум БСДП (Грамады) 19 красавіка разгледзеў пытанне аб кампаніі па вылучэнні кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі.

Удзел у пасяджэнні ўзялі 10 сябраў прэзідыума, паведамляецца ў прэс-рэлізе БСДП.

На пасяджэнне была запрошана прэтэндэнтка на званне кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Беларусі Таццяна Караткевіч.

Прэзідыум БСДП прыняў рашэнне падтрымаць кампанію па вылучэнні кандыдатам на пасаду прэзідэнта Таццяны  Караткевіч, сябра БСДП.

Старшыня БСДП упаўнаважаны тэрмінова правесці перамовы з партнёрамі па кампаніі “Народны рэферэндум” аб фарміраванні нацыянальнага  выбарчага штабу, а таксама яго рэгіянальных структур.

Зроблена таксама даручэнне міжнароднаму сакратару партыі.

Як паведамляла Крыніца, раней кандыдатуру Таццяны Караткевіч, якую высунула кампанія “Гавары праўду”, падтрымала Партыя БНФ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі