Епіскап Антоній асвяціў новы храм пад Старымі Дарогамі
Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 19 красавіка асвяціў новы праваслаўны храм Перамянення Гасподняга ў аграгарадку Языль пад Старымі Дарогамі. Пасля чыну асвячэння ўладыка узначаліў Боскую літургію ў саслужэнні настаяцеля іерэя Георгія Скабея і клірыкаў Слуцкай, Віцебскай і Полацкай епархій.
На Літургіі прысутнічалі прадстаўнікі свецкай улады. Уладыка Антоній падзякаваў усім, хто працаваў на будаўніцтве і ўручыў ім узнагароды. У дар храму архіпастыр перадаў набор пакраўцоў і абраз святога Мікалая Цудатворца, паведамляе sluck-eparchiya.by.
У гэты ж дзень епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан аб’ехаў храмавыя будаўнічыя пляцоўкі Жлобіна, пракантраляваўшы працу па ўзвядзенні храмаў Іаана Воіна і Васіля Вялікага.
18 красавіка благачынны Светлагорскай акругі, настаяцель храма Пятра і Паўла пратаіерэй Уладзімір Сямёнаў асвяціў купалы і крыжы для будучага храма свяціцеля Мікалая Японскага ў аграгарадку Дуброва, паведамляе eparhiya.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)