Ландсбергіс лідзіруе на выбарах кіраўніка хрысціянскіх дэмакратаў Літвы
На выбарах кіраўніка партыі «Саюз Айчына – Хрысціянскія дэмакраты Літвы» з вялікім адрывам перамагае Габрыэлюс Ландсбергіс.
33-гадовага ўнука першага лідара партыі ўжо павіншавала з перамогай яго асноўны канкурэнт Ірэна Дэгутэне, паведамляе літоўскае выданне Delfi.
Галасаванне скончылася ў нядзелю, аднак пакуль дакладна невядома, ці сапраўды Габрыэлюсу Ландсбергісу ўдасца атрымаць перамогу ў першым туры выбараў.
Галасы за кандыдатаў аддалі 9124 сябры партыі, пры гэтым актыўнасць перавысіла 50%.
За перамогу на выбарах паспаборнічалі шэсць кандыдатаў – Габрыэлюс Ландсбергіс, Ірэна Дэгутэне, Юргіс Разма, Эмануэліс Зінгерыс, Мантас Адоменас і Лайма Андрыкене.
Два першыя прэтэндэнты з гэтага спісу лічыліся найбольш перспектыўнымі. Паведамляецца таксама, што цяперашні старшыня партыі Андрус Кубілюс і яго прыхільнікі сімпатызавалі Габрыэлюсу Ландсбергісу.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)