Папа Рымскі: хрысціяне павінны асуджаць антысемітызм і быць салідарнымі з габрэйскім народам
20 красавіка Папа Рымскі Францішак прыняў у Ватыкане дэлегацыю Канферэнцыі рабінаў Еўропы, сярод якіх – прэзідэнт Канферэнцыі рабінаў Еўропы, галоўны рабін Масквы Пінхас Гольдшміт, галоўныя рабіны Францыі, Рыма, Бельгіі, Германіі, Англіі.
На сустрэчы абмяркоўваліся існуючыя адносіны Расіі і Захаду, і меры, якія змогуць распачаць Рымска-Каталіцкая Царква і яўрэйскія абшчыны па паляпшэнні гэтай сітуацыі, паведамляе interfax-religion.ru.
Прадстаўнікі габрэйскай дэлегацыі пазнаёмілі пантыфіка з развіццём міжрэлігійнага дыялогу ў Расіі, абмеркавалі з ім абвастрэнне рэлігійнай абстаноўкі ў Еўропе, рост радыкальнага ісламу, тэракты ў дачыненні да габрэяў і сумесныя крокі па рашэнні гэтых праблем.
Пінхас Гольдшміт выказаў надзею, што “сумеснымі намаганнямі мы зможам адвесці пагрозу ісламскага радыкалізму, якая сёння навісла над усёй Еўропай. Мы таксама вельмі занепакоеныя лёсам еўрапейскіх габрэяў, многія з якіх пакідаюць свае дамы з-за гэтай пагрозы”, – адзначыў рабін.
У час сустрэчы папа Францішак выказаў спачуванні прысутным у сувязі са смерцю былога галоўнага рабіна Рыма Элія Тоафа, які шмат зрабіў для развіцця добрых адносін паміж хрысціянамі і юдэямі.
Асаблівую ўвагу пантыфік надаў важнасці мемарыяльных мерапрыемстваў у Еўропе, прысвечаных захаванню памяці пра Халакост, і выказаў салідарнасць з габрэйскім народам.
Францішак выказаў сваю заклапочанасць антысемітызмам і асобнымі актамі нянавісці і гвалту. Ён падкрэсліў, што кожны хрысціянін павінен рашуча асуджаць ўсе формы антысемітызму, паказваючы сваю салідарнасць з габрэйскім народам, паведамляе be.radiovaticana.va.
Папа Рымскі заклікаў не забываць, што “жыццё гэта дар ад Бога, і што мы павінны даверыцца Богу, верыць у Яго, пастаянна звяртацца да Яго”. І тут габрэі і хрысціяне маюць “дар і адказнасць уносіць свой уклад у захаванне рэлігійнага пачуцця сучаснага чалавека і нашага грамадства, сведчачы аб святасці Бога і чалавечага жыцця”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)