Парламенцкія выбары ў Фінляндыі выйграў апазіцыйны «Цэнтр»

parlamУ Фінляндыі апазіцыйная партыя «Цэнтр» перамагла на чарговых выбарах, атрымаўшы ў парламенце большасць месцаў. На другім месцы апынулася партыя «Сапраўныя фіны».

«Цэнтр» перамог, набраўшы 21,1% галасоў. Пры гэтым партыя атрымала 49 дэпутацкіх мандатаў (такім чынам, цяпер «Цэнтр» мае на 14 месцаў у парламенце больш, чым у мінулым складзе), піша фінская служба навін Yle.

Парламенцкія выбары прынеслі паляпшэнне вынікаў таксама «Зялёнаму саюзу», які атрымаў пяць дадатковых месцаў.

У той жа час, страты панеслі Кааліцыйная і Сацыял-дэмакратычная партыі. Першая страціла сем месцаў, другая – восем. Аднаго месца пазбавілася партыя «Сапраўдныя фіны». Хрысціянскія дэмакраты атрымалі пяць мандатаў, страціўшы адно месца.

Парламенцкія выбары адбыліся ў Фінляндыі 19 красавіка. З 2 тыс. кандыдатаў, якія прымалі ўдзел у выбарах, дэпутатамі сталі 200 чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі