У Беларусі зарэгістраваная Федэрацыя пейнтболу

peintМіністэрства юстыцыі зарэгістравала грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя пейнтболу”. Аб’яднанне створанае для папулярызацыі пейнтбола, а таксама падобных да яго відаў спорту: страйкболу і лазертагу.

Разам з рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб’яднаннем “Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь” (ДТСААФ) Федерація будзе развіваць вайскова-прыкладныя віды спорту, распрацоўваць і выконваць праграмы развіцця пейнтболу, страйкбоуа і лазертагу, праводзіць турніры, навучаць інструктараў і суддзяў. Чальцамі федэрацыі могуць стаць не толькі грамадзяне Беларусі, але і замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у краіне, паведамляе belta.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі