Зверхнік УГКЦ звярнуўся да беларусаў (відэа)

59312-clip-74kbЗверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаслаў (Шаўчук) выступіў з відэазваротам да беларусаў, у якім пажадаў міру на беларускай зямлі.

“Я жадаю Божага дабраславення, міру і благадаці ўсяму беларускаму народу. Няхай ніколі варажнеча, вайна ці іншае ліха не зачэпіць вашага дому. Будуйце сваё жыццё заўжды на падставе Божага слова – голасу Хрыстовага Евангелля, які Святая Царква сёння нясе ў свет. Хрыстос Уваскрос!» – адзначыў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі