Генпракуратура Беларусі адмовіла Украіне ў інфармацыі аб чыноўніку ў вышуку

ezelПракуратура Беларусі адмовілася адказваць на запыт Генпракуратуры Украіны адносна магчымага знаходжання ў Беларусі экс-міністра абароны Міхаіла Ежаля, якога ў Украіне шукаюць як падазраванага ў справе аб растраце дзяржаўных сродкаў.

У адказе Генпракуратуры Беларуси на запыт дэпутата Вярхоўнай рады Дзмітрыя Тымчука гаворыцца, што, «па атрыманай з МЗС інфармацыі, з 10 жніўня 2014 года Ежаль знаходзіцца на лячэнні ў ваенным шпіталі ў Мінску, у сувязі з чым прыбыць у Украіну не можа», — паведамляе eurobelarus.info.

У Кіеве супраць амбасадара Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля ўзбуджаная крымінальная справа ў межах расследавання крымінальных справаў па знішчэнні тылавога забеспячэння ўкраінскага войска.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі