У Італіі забіты выкладчык Папскага ўніверсітэта, у Індыі апаганена статуя Панны Марыі

Fr. Eugene Lazarus, parish priest, addressing the prayer meetingУ Рыме ў ноч на 19 красавіка забіты 60-гадовы каталіцкі святар.

Паводле папярэдніх высноваў паліцыі, клірык Ланфранка Росі, цела якога было знлйдзенае ў садзе Цэнтра медытацый ў Дзагарола, быў задушаны.

Дапускаецца версія, што выкладчык Папскага Грыгарыянскага універсітэта Ланфранка Росі быў забіты з мэтай рабавання, паведамляе kath.ch.

У Індыі апаганеная царква святой Марыі ў горадзе Агра. Група невядомых у ноч на 16 красавіка узламала царкоўныя брамы і разбурыла дзве статуі, павязаўшы на шыю скульптуры Панны Марыі аброжак. Злачынцы спрабавалі ўзламаць дзверы царквы, але гэта ім не ўдалося, паведамляе ucanews.com.

Прэс-сакратар паліцыі Нірмал Сінгх паведаміў, што над раскрыццём злачынства працуе пяць груп, а таксама не стаў адмаўляць верагоднасці здзяйснення нападу чальцамі радыкальнай індуісцкай групоўкі на глебе антыхрысціянскай нянавісці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі