У памяць пра ахвяраў ісламістаў амерыканскія хрысціяне носяць памаранчавае

oranzУ памяць пра шматлікіх хрысціянаў, пакараных баявікамі з ісламісцкай тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”, амерыканскія хрысціяне апранаюць памаранчавае адзенне і павязваюць памаранчавыя стужкі.

Мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да пераследаў хрысціян на Блізкім Усходзе. Менавіта ў памаранчавыя робы былі апранутыя абезгалоўленыя ісламістамі копты, якія перад смерцю прамаўлялі імя Хрыста, паведамляе christianpost.com.

Адзін з ініцыятараў акцыі, парафіяльны святар каталіцкага храма ў Маунт-Кармэль у штаце Пенсільванія, а. Фрэнк Карвацкі, тлумачыць: «Мы ўсе – браты і сёстры ў Хрысце. Тое, як іх мучаць – жудасна, і мы павінны маліцца за іх усім сэрцам».

Акрамя каталіцкіх святароў, якія заклікаюць сваіх вернікаў насіць памаранчавае адзенне і стужкі, да кампаніі падключыліся некаторыя грамадскія арганізацыі, у прыватнасці, аб’яднанне Ribbons for Rescue, якое праводзіць акцыі памяці ахвяраў ІДІЛ ў Бостане і штаце Нью-Гэмпшыр.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі