Новы мікрараён на 3 тыс. чалавек пабудуюць пад Мінскам

logoisk

Горадабудаўнічым праектам “Генеральны план горада-спадарожніка Мінска Лагойска” прадугледжана будаўніцтва мікрараёна Спадарожнік на 3 тысячы жыхароў. Мяркуецца, што ў выніку будаўніцтва новага мікрараёна колькасць насельніцтва горада будзе 19 тыс. чалавек. У гарадскую мяжу таксама ўвойдуць вёскі Зялёны луг і Церхавічы.

Для паляпшэння экалагічных умоў у горадзе мяркуецца вынас, ліквідацыя або перапрафіляванне лагойскага ўчастка Барысаўскага малочнага камбіната, забойнага пункта і каўбаснага цэха “каапзагатпрама”, Лагойскай друкарні, Мінскай абласной базы захоўвання медыцынскай тэхнікі і маёмасці і іншых аб’ектаў, паведамляе БЕЛТА.

Да 2030 года прадугледжана рэканструкцыя 144 сядзібных дамоў у цэнтральнай частцы горада, адкрыццё фізкультурна-спартыўнага цэнтра, будаўніцтва лініі хуткаснага трамвая, якая злучыць горад-спадарожнік са сталіцай і трасы ўсходняга абыходу Лагойска.

У адпаведнасці з канцэпцыяй развіцця горада-спадарожніка Лагойск павінен стаць буйным турыстычным цэнтрам. Ключавымі праектамі стануць захаванне палацава-паркавага комплексу Тышкевічаў і гарадзішча (замчышча).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі