Парашэнка: пытанне ўступлення Украіны ў НАТА будзе вырашацца на рэферэндуме

7Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што пытанне аб уступленні Украіны ў НАТА – гэта пытанне суверэнітэту і яно будзе вырашацца толькі на агульнанацыянальным рэферэндуме. Пра гэта Парашэнка паведаміў у Парыжы ў эфіры тэлеканала “І-тэле”.

Як адзначыў украінскі прэзідэнт, у Кіева ёсць яснае разуменне таго, што для інтэграцыі ў НАТА трэба адпавядаць пэўным умовам, і ўлады Украіны шмат працавалі над умацаваннем і мадэрнізацыяй узброеных сіл, перадае БЕЛТА.

Пры гэтым Парашэнка лічыць, што ўступленне ў НАТА – не адзіны шлях інтэграцыі Украіны ў абароннай сферы, і, магчыма, праз некалькі гадоў у ЕС з’явіцца ўласная абаронная структура, адзіная сістэма рэагавання.

Ён падкрэсліў, што вайна на ўсходзе Украіны – гэта пагроза для бяспекі ўсяго еўрапейскага кантынента.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі