У Малайзіі хрысціянаў вымусілі зняць з царквы крыж

SUK_SelangorХрысціянская супольнасць ў раёне Тамані-Мэдана горада Петалінг-Джа ў Малайзіі 19 красавіку дэмантавала крыж на царкве пад ціскам мусульманаў.

Падчас нядзельнага богаслужбы каля 50 мусульманаў сабраліся ля новай царквы, патрабуючы выдаліць крыж, які, па іх словах, з’яўляецца «выклікам ісламу» і можа пахіснуць веру моладзі. Таксама мусульмане правялі перамовы з адміністрацыяй населенага пункта, дзе ім паабяцалі, што крыж будзе дэмантаваны, паведамляе ucanews.com.

Савет цэркваў Малайзіі, каментуючы сітуацыю, заявіў, што пратэст быў палітычна матываваны дзеля таго, каб распаліць рэлігійную напружанасць у штаце Селангор, дзе ля ўлады знаходзіцца апазіцыйная кааліцыя Народны блок.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі